fbpx
Аб змене парадку атрымання ўнікальнага ідэнтыфікатара

Аб змене парадку атрымання ўнікальнага ідэнтыфікатара

У сувязі з уступленнем у сілу з 30.10.2024 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2024 г. № 792 «Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 жніўня 2017 г. № 637» (далей - пастанова № 792) зменены парадак атрымання унікальнага ідэнтыфікатара як сродку ідэнтыфікацыі грамадзяніна пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у электроннай форме праз асабісты электронны кабінет на адзіным партале электронных паслуг агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы https://e-pasluga.by (далей - ААІС).

У адпаведнасці з палажэннем аб парадку атрымання унікальнага ідэнтыфікатара, зацверджаным пастановай № 792, парадак выдачы, блакіроўкі, разблакіроўкі унікальнага ідэнтыфікатара службамі выдачы вызначаны НЦЭП як аператарам ААІС у Інструкцыі па выдачы унікальнага ідэнтыфікатара, зацверджанай дырэктарам НЦЭП і размешчанай на афіцыйным сайце НЦЭП https://nces.by/service/services_oais/pk-oo/ у раздзеле «Дакументы», а таксама ў асабістым электронным кабінеце ў раздзеле «Дакументацыя».

Функцыянал выдачы, блакіроўкі, разблакіроўкі унікальнага ідэнтыфікатара даступны работнікам службы выдачы ў рамках заключаных дагавораў на аказанне паслуг па падключэнні і доступе да праграмнага комплексу «Адно акно».