fbpx

Электронная паслуга 3.00.11 даступна толькі на «Е-Паслуга»

На папярэдняй версіі адзінага партала электронных паслуг https://portal.gov.by спынены доступ да электроннай паслугі:
3.00.11 «Прадстаўленне мытным органам дакументаў, звесткі аб якіх указваюцца ў мытных дакументах або падаюцца па патрабаванні службовых асоб мытных органаў»

 
Паслуга даступна да заказу на адзіным партале электронных паслуг «Е-Паслуга».

  • Для арганізацыі доступу да электронных паслуг на партале «Е-Паслуга» ў рамках дзеючай дамовы неабходна:
    кіраўніку і супрацоўнікам арганізацыі аўтарызавацца ў асабістым электронным кабінеце фізічнай асобы на партале «Е-Паслуга» з выкарыстаннем сродкаў электроннага лічбавага подпісу або ID-карты;
  • кіраўніку актываваць асабісты электронны кабінет арганізацыі;
    кіраўніку ў асабістым электронным кабінеце арганізацыі ў раздзеле "Арганізацыя" / "Супрацоўнікі" дадаць супрацоўнікаў, якім будзе прадастаўлены доступ да электронных паслуг, з ліку фізічных асоб, аўтарызаваных у асабістым электронным кабінеце фізічнай асобы на партале «Е-Паслуга»;
  • супрацоўнікам пацвердзіць запыт на даданне ў арганізацыю ў раздзеле «Мае апавяшчэнні» ў асабістым электронным кабінеце фізічнай асобы;
  • кіраўніку ў асабістым электронным кабінеце арганізацыі стварыць ролю, уключыўшы ў яе супрацоўнікаў, якія раней мелі доступ да электронных паслуг на партале «Е-Паслуга»;
  • электронная паслуга даступна супрацоўнікам арганізацыі ў асабістым электронным кабінеце арганізацыі.

Падрабязныя інструкцыі па доступе да асабістых электронных кабінетаў «Е-Паслуга» размешчаны на сайце НЦЭП у раздзеле «Дакументы і матэрыялы» і на партале «Е-Паслуга» ў раздзеле «Дакументацыя».Тэхнічная падтрымка аказваецца з дапамогай Аўтаматызаванай сістэмы тэхнічнай падтрымкі карыстачоў.

Для дадання новых карыстальнікаў электронных паслуг у рамках заключанай дамовы неабходна:

  • прайсці рэгістрацыю ў якасці карыстальніка Нацыянальнай аўтаматызаванай сістэмы мытнага дэкларавання;
  • дадаць супрацоўніка шляхам стварэння новай ролі ў асабістым электронным кабінеце арганізацыі.

Е-заяўка размешчана ў раздзеле «Даступныя паслугі» ў асабістым электронным кабінеце арганізацыі. Доступ да е-заяўкі прадастаўляецца кіраўніку арганізацыі, таксама можа быць прадастаўлены кіраўніком упаўнаважанай ім асобе, якая мае сродкі строгай аўтэнтыфікацыі.