fbpx

Адміністрацыйныя працэдуры Міністэрства сувязі і інфарматызацыі даступныя на «Е-Паслуга»

З 31 снежня 2024 года на адзіным партале электронных паслуг «Е-Паслуга» даступныя да замовы адміністрацыйныя працэдуры Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь:

548.3.15.4 «Атрыманне дазволу на права правядзення работ у ахоўнай зоне ліній, збудаванняў электрасувязі»;
548.4.10.3 «Атрыманне тэхнічных умоў на далучэнне сеткі электрасувязі да сеткі электрасувязі агульнага карыстання альбо сродкі электрасувязі да першаснай сеткі электрасувязі або сеткі перадачы дадзеных».

На папярэдняй версіі адзінага партала электронных паслуг https://portal.gov.by да названых адміністрацыйных працэдур доступ спынены.

Падрабязныя інструкцыі па доступе да асабістых электронных кабінетаў «Е-Паслуга» размешчаны на сайце НЦЭП у раздзеле «Дакументы і матэрыялы» і на «Е-Паслуга» ў раздзеле «Дакументацыя».

Тэхнічная падтрымка аказваецца з дапамогай аўтаматызаванай сістэмы тэхнічнай падтрымкі карыстальнікаў.