fbpx
Электронныя звароты

Электронныя звароты

Online

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў выпадку, калі ў Вас паўсталі пытанні тэхнічнага характару, рэалізаваная магчымасць без падачы электроннага звароту вырашыць нестандартную сітуацыю ў кароткі тэрмін, для чаго прапануем азнаёміцца ​​з адказамі на частыя пытанні ў рубрыцы «Тэхнічнае абслугоўванне ў пытаннях і адказах», у якой у тым ліку прадугледжана магчымасць замовіць зваротны званок, пачаць онлайн-чат па тэхнічных пытаннях.

да 3 дзён

Таксама рэалізавана магчымасць звароту па тэхнічных пытаннях праз Аўтаматызаваную сістэму тэхнічнай падтрымкі карыстальнікаў, якая з’яўляецца асноўным інструментам па аказанні тэхнічнай падтрымкі, у якой прадугледжана самастойная рэгістрацыя карыстальнікаў у адпаведнасці з інструкцыяй. Час рэакцыі на звароты па тэхнічных пытаннях не перавышае 3 рабочых дзён.

да 1 месяца

У той жа час у адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (далей – Закон) тэрмін разгляду электронных зваротаў складае 15 дзён, а тых, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней 1 месяца.

Для магчымага удакладнення зместу Вашага звароту рэкамендуем ў электронным звароце ўказваць кантактны нумар тэлефона для сувязі.

У адпаведнасці з Законам электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, пазначаны ў электронным звароце, альбо у пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месцазнаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам.

Срок разгляду электроннага звароту лiчыцца з дня, наступнага за днём рэгістрацыі электроннага звароту ў НЦЭП.

Для падачы электроннага звароту перайдзіце ў адпаведную рубрыку: «Электронныя звароты грамадзян» або «Электронныя звароты юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў».

Для накіравання Вашага электроннага звароту ў НЦЭП запоўніце палі ў прыведзенай ніжэй форме і націсніце кнопку «Адправіць». Ваш электронны зварот будзе разгледжаны і, у выпадку неабходнасці, размешчаны на афіцыйным сайце НЦЭП.

Error: Contact form not found.

Для накіравання Вашага электроннага звароту ў НЦЭП запоўніце палі ў прыведзенай ніжэй форме і націсніце кнопку «Адправіць». Ваш электронны зварот будзе разгледжаны і, у выпадку неабходнасці, размешчаны на афіцыйным сайце НЦЭП.

Error: Contact form not found.