fbpx
Национальный центр электронных услуг

Паслугі аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Ведамасны архіў»

Сістэма «Ведамасны архіў» уяўляе сабой праграмна-тэхнічны комплекс, які аўтаматызуе працэс дзейнасці архіва і прызначаны для архіўнай апрацоўкі і вядзення архіва электронных дакументаў у дзяржаўных органах і іншых арганізацыях.

Асаблівасці АІС «Ведамасны архіў»

воблачнае рашэнне - сістэма размяшчаецца на інфраструктуры і рэсурсах дзяржаўнага прадпрыемства «НЦЭП»;

доступ праз web-інтэрфейс;

адсутнасць неабходнасці для арганізацыі мець у штаце тэхнічных работнікаў, якія займаюцца адміністраваннем сервернага абсталявання і баз даных.

АІС «Ведамасны архіў» мае заключэнне аб тэсціраванні на адпаведнасць функцыяналу сістэмы па прыёме і захоўванню дакументаў у электронным выглядзе (электронных дакументаў) патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь па архіўнай справе і справаводству.

Па пытаннях аказання паслуг звяртайцеся ў кантакт-цэнтр НЦЭП.