fbpx
Лічбавы мост паміж Еўропай і Азіяй

Лічбавы мост паміж Еўропай і Азіяй

24-25 кастрычніка ў сталіцы Казахстана праходзіць міжнародны тэхналагічны форум Digital Bridge. Гэта самая маштабная ў Казахстане падзея для сусветнай IT-супольнасці, асноўная мэта якой – арганізацыя дыялогавай пляцоўкі для абмену вопытам і інавацыйнымі рашэннямі ў галіне лічбавага развіцця.

Удзельнікі форуму – кіраўнікі тэхнапаркаў краін-удзельніц Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, міжнародныя спікеры, а таксама больш за 1000 спецыялістаў, інвестараў, заснавальнікаў стартапаў, прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў дзяржаўнага і карпаратыўнага сектара.

У гэтым годзе форум Digital Bridge праходзіць па ініцыятыве Прэзідэнта Казахстана для падтрымкі маладых IT-спецыялістаў краіны. Ва ўдзельнікаў форуму ёсць унікальная магчымасць паслухаць і задаць пытанні айчынным і замежным экспертам, якія выступяць са сваімі майстар-класамі і воркшопамі. Галоўнымі гасцямі мерапрыемства стануць прадстаўнікі міжнародных тэхнапаркаў, бо адна з галоўных мэтаў форуму – гэта фарміраванне пула сучасных тэхнапаркаў сярод краін ШАС.

У рамках форуму адбудзецца ўнікальная сесія ў рэжыме Open Talks з удзелам пяці віцэ-міністраў Казахстана па цыфравізацыі, якія раскажуць аб праектах праграмы “Лічбавы Казахстан”, падзеляцца праблемамі іх рэалізацыі.

У мерапрыемствах форуму прымаюць удзел прадстаўнікі НЦЭП: Сяргей Руднеў, першы намеснік дырэктара, і Наталля Кочына, намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях.

Сёння ў рамках візіту ў Казахстан адбылася рабочая сустрэча дэлегатаў НЦЭП з кіраўніцтвам АТ «Нацыянальныя інфармацыйныя тэхналогіі» з мэтай працягу абмеркаванняў, якія тычацца рэалізацыі Мемарандума аб намерах аб супрацоўніцтве ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, падпісанага 11 красавіка ў Мінску.